Подождите, идет загрузка сайта ...

У канцы кастрычніка адбыўся чарговы навучальны вэбінар Карпаратыўнай студэнцкай акадэміі ViM Union. У ім прынялі ўдзел 15 студэнтаў старэйшых курсаў, а таксама прадстаўнікі кафедры мытнай справы. Гэта ўжо другое паседжанне Акадэміі ў бягучым навучальным годзе. Падобныя заняткі арганізаваны для таго, каб студэнты станавіліся бліжэй да філасофіі, тэорыі і практыкі бізнесу. Бо веды, атрыманыя на працягу навучання, у пэўнай ступені ўніверсальныя і іх можна ўжываць не толькі працуючы ў Міжнароднай мытна-лагістычнай Групе кампаній ViM Union, але і ў іншых арганізацыях.

Занятак праводзіў М. В. Чукісаў, кіраўнік Карпаратыўнай студэнцкай акадэміі ViM Union, які пабудаваў дыскусію ў рамках абмеркавання глабальнай праблемы стварэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паспяховай кампаніі і студэнтаў. Таксама ён закрануў феномен «сціплага бізнесу».