У нас для вас выдатная навіна! 2 курс спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" (японская група) пад кіраўніцтвам свайго выкладчыка Анастасіі Васільеўны Паньковой запусцілі творчы праект — выпуск штомесячнага забаўляльна-навіннага часопіса аб Японіі "МУРАСАКІ". Прапануем вашай увазе электронную версію часопіса за кастрычнік. Усе матэрыялы сабраны з японскіх сайтаў навін, перакладзены на рускую мову і прадстаўлены ў часопісе па раздзелах (палітыка, эканоміка, грамадства, культура, спорт і г.д.). У кастрычніцкім пілотным нумары вы знойдзеце інтэрв'ю з выкладчыкам з Японіі Томотака Міюкі (якое праводзілася на японскай мове і затым было перакладзена на рускую) і японскі гараскоп для ўсіх знакаў задыяку. Другі нумар часопіса выйдзе ў пачатку лістапада.
Першы нумар знойдзеце ТУТ. Прыемнага чытання!