27 кастрычніка 2020 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА БДУ паспяхова прайшло штогадовае мерапрыемства — "Дыпламатычныя чытанні". У гэтым годзе ўдзельнікі вырашылі паэксперыментаваць і правесці выступы ў новым фармаце – "Elevatorpitch". Гэта конкурс дзелавых міні-прэзентацый, званых «прэзентацыя ў ліфце» або elevatorpitch. Дадзены фармат прэзентацый набыў вялікую папулярнасць у дзелавым свеце і часта выкарыстоўваецца прадстаўнікамі айчыннай дзелавой супольнасці падчас фармальных сустрэч, прэзентацый, канферэнцый, і г.д. Асаблівасць дадзенага фармату заключаецца ў абмежаваным часе, што выдзяляецца для прэзентацыі сваёй ідэі. У гэтых умовах веданне структуры прэзентацыі і майстэрства валодання камунікатыўнымі тактыкамі і стратэгіямі з'яўляюцца закладам паспяховасці выступлення. Магістранты спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка", "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў" і "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах" пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, дацэнта С. А. Дубінка падрыхтавалі свае бізнес-праекты ў сферы адукацыі, турызму, эканомікі і прадставілі іх інвестарам.
Першымі свой праект прадставілі магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Лазарчык Ульяна, Дуброўская Ганна і Хрытаненкава Дар'я. Яны распрацавалі бізнес-план інстытута па прасоўванні гісторыі, культуры і нацыянальных моў Рэспублікі Беларусь за мяжой. Мэтай гэтага праекта было павышэнне дасведчанасці аб нашай краіне, садзейнічанне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву, а таксама прыцягненне замежных студэнтаў і інвестараў у Рэспубліку Беларусь. Магістранты прадставілі падрабязнае апісанне ідэі, фінансавы і маркетынгавы план, а таксама стратэгію адаптацыі прадукту пад замежны рынак зыходзячы з міжкультурных асаблівасцяў мэтавай аўдыторыі.
Затым слова ўзялі магістранты спецыяльнасці "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў" Барышнікава Дар'я, Балотнікава Алена, Данільчанка Дар'я і Серакова Марыя. Каманда прадставіла свой праект, звязаны са стварэннем дадактку MLDEvent у рамках платформы Booking.com, прызначанага для замежных кампаній, у прыватнасці, кітайскіх, якія жадаюць арганізаваць рознага роду мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі ў рамках дзейнасці сваёй арганізацыі. Дадзены інвестыцыйны праект ставіць сваёй мэтай прыцягненне бізнес-кліентаў з Кітая на беларускі рынак івэнтаў, а таксама ўстанаўленне доўгатэрміновых сувязей з кітайскімі прадпрыемствамі шляхам прадастаўлення шырокага выбару паслуг для замовы, якія адносяцца да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў любога фармату. Прадукт быў распрацаваны з улікам міжкультурных асаблівасцяў патэнцыйных спажыўцоў, якімі з'яўляюцца прадстаўнікі кітайскай культуры, у сувязі з чым маркетынгавы план і адаптацыя дадатку пад мэтавы рынак насілі асаблівую спецыфіку.
У склад журы ўвайшлі студэнткі магістратуры Грынкевіч Дар'я, Самец Юлія і Несцярчук Дар'я (спецыяльнасць - "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах"). Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па сямі крытэрыях: структура, зразумеласць выкладу, кантакт з аўдыторыяй, граматычная карэктнасць, невербальныя сродкі камунікацыі, пераканаўчасць, нагляднасць. Удзельнікі сустрэчы прадэманстравалі ўменне выразна і пісьменна данесці думку да аўдыторыі на англійскай мове і адказаць на пастаўленыя пытанні. Членамі журы адзначаны праведзены распрацоўшчыкамі праектаў дэталёвы аналіз такіх аспектаў, як камунікацыя з замежнымі партнёрамі, стратэгія адаптацыі, маркетынг і партрэт замежнага кліента. Ідэі, прапанаваныя ўдзельнікамі, могуць быць рэалізаваны як актуальныя, карысныя і фінансава выгадныя міжнародныя праекты.
Інвестары ў асобе студэнтаў магістратуры спецыяльнасці "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў" Козіч Валерыя і Плескацэвіч Уладзіслава ацэньвалі, у першую чаргу, фінансавую выгаду кожнага з прапанаваных праектаў, а таксама далі карысныя парады па іх рэалізацыі. Так, для першай каманды ў рамках работы інстытута было прапанавана стварыць фірмовы магазін, дзе ўсім зацікаўленым будзе прапанавана беларуская атрыбутыка і літаратурныя творы, перакладзеныя на арабскія мовы. Больш за тое, інвестары былі гатовыя ўкласці грошы ў запуск праекта і яго развіццё на першых этапах рэалізацыі. Праект другой каманды быў апісаны без падрабязных фінансавых справаздач, аднак гэта не перашкодзіла інвестарам ацаніць выгаду праекту. Для таго, каб узмацніць кампетэнцыі прапанаванага прадукту, камандзе было прапанавана правесці падрабязныя даследаванні кітайскага рынку івэнтаў, у сілу фактараў, звязаных з нацыянальнымі асаблівасцямі кітайскага бізнесу. І менавіта на падобныя даследаванні інвестары гатовы вылучыць фінансавыя сродкі.
Такім чынам, студэнты атрымалі унікальны вопыт, які дазволіў абмеркаваць актуальныя тэмы ў сферы бізнесу і міжкультурнай камунікацыі, падзяліцца інфармацыяй, развіць практычныя навыкі аратарскага мастацтва і, несумненна, удасканаліць веды англійскай мовы.
Падрыхтавалі студэнты магістратуры Балотнікава Алена, Лазарчык Ульяна, Хрытаненкава Дар'я, Грынкевіч Дар'я, Козіч Валерыя.