Подождите, идет загрузка сайта ...

У перыяд 26—29 кастрычніка студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ прынялі ўдзел у анлайн-сесіі Міжрэгіянальнай Мадэлі ААН, якая была арганізавана Міністэрствам замежных спраў Туркменістана, Рэгіянальным цэнтрам ААН па прэвентыўнай дыпламатыі для Цэнтральнай Азіі і Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Туркменістане.

На працягу трох дзён была прайграна праца некалькіх органаў сістэмы ААН. Мадэляваліся пасяджэнні галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, функцыянальных камісій Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, Савета па правах чалавека. У ходзе пасяджэнняў былі разгледжаны актуальныя пытанні сучаснасці, такія як прасоўванне прынцыпаў пастаяннага нейтралітэту, умацаванне інструментаў прэвентыўнай дыпламатыі і пасярэдніцтва, узмацненне ролі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў пераадоленні сучасных выклікаў.

У працы Міжрэгіянальнай Мадэлі ААН прынялі ўдзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў розных краін СНД, такіх як Азербайджанская дыпламатычная акадэмія, Дыпламатычная акадэмія МЗС Расіі, Дыпламатычная школа МЗС Арменіі, Інстытут міжнародных адносінаў МЗС Туркменістана, Універсітэт сусветнай эканомікі і дыпламатыі Узбекістана. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў прадстаўлены трыма студэнтамі ФМА (Аляксандр Чубацюк, Мерген Сазакаў, Аляксандра Бразінская), якія прынялі актыўны ўдзел у дэбатах і напісанні выніковых рэзалюцый.