Подождите, идет загрузка сайта ...

У перыяд з 29 кастрычніка па 6 лістапада на ФМА БДУ па праграме Erasmus+ гасцюе і чытае лекцыі дацэнт Талінскага ўнівэрсытэту Март Рэйман. Спадар Рэйман ужо прыняў удзел у штогадовай канферэнцыі "Беларусь у сучасным свеце", падзяліўшыся з калегамі вопытам развіцця сельскага турызму ў Эстоніі. Акрамя гэтага Март Рэйман  прачытае лекцыі студэнтам 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", а таксама магістрантам спецыяльнасці "Менеджмент". Тэматыка лекцый закранае пытанні рызыка-менеджменту ў турызме, ролі турызму ў развіцці аддаленых і слабаразвітых рэгіёнаў, эканамічнага эфекту ад развіцця сельскага турызму, эканамічнага і сацыяльнага эфектаў ад правядзення спартыўных i iншых падзейных мерапрыемстваў. У бліжэйшыя тры гады плануецца працяг супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі паміж БДУ і Талінскім універсітэтам у рамках праграмы Erasmus +.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 658 гасцей і ніводнага зарэгістраванага