Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках Урачыстага Савета, прысвечанага дню заснавання ўніверсітэта, выкладчыкі і студэнты нашага факультэта былі ўдастоены высокіх узнагарод. Так, ганаровае званне "Заслужаны работнік БДУ" прысвоена загадчыку кафедры міжнародных адносін Мечыславу Эдвардавічу Часноўскаму.

Прэміі ім. У. І. Пічэты за 2020 год у намінацыі «Адукацыя» за цыкл работ на тэму «Краіны з малой эканомікай у сістэме міжнародных эканамічных адносін ва ўмовах інтэлектуалізацыі, экалагізацыі і цыфравізацыі сусветнай эканомікі» ўдастоена прафесар кафедры міжнародных эканамічных адносінаў Алена Леанідаўна Давыдзенка.

А студэнт трэцяга курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Максім Слесаровіч атрымаў пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!