26 кастрычніка 2020 г. у рамках традыцыйных штогадовых дыпламатычных чытанняў на ФМА студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" правялі круглы стол на тэму "Фактары знешняга ўздзеяння на арганізацыю". Мерапрыемства было арганізавана кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, а ў склад журы ўвайшлі выкладчыкі кафедры дацэнт А . І. Маркасьян, старэйшыя выкладчыкі Т.В. Шміт, В. П. Гіцкая, А. Н. Салавей.
Актуальнасць закранутай тэмы бясспрэчная, бо знешняе асяроддзе арганізацыі з'яўляецца крыніцай шматлікіх праблем сучасных кіраўнікоў. Выступоўцы падрыхтавалі глыбокія і змястоўныя даклады з арыгінальнымі прэзентацыямі, якія выклікалі непадробную цікавасць як студэнтаў, так і выкладчыкаў. Так, Ягор Піменаў у сваім выступе асвятліў выгады і страты прадпрымальніцтва, звязаныя з уздзеяннем знешніх эканамічных фактараў, а таксама агульнай эканамічнай сітуацыі на таварных рынках і ў краіне ў цэлым. Студэнты прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні практычных прыкладаў як станоўчага, так і адмоўнага ўздзеяння вышэйзгаданых фактараў на бізнес-асяроддзе. Настай Уласенка і Ганнай Хечаян быў разгледжаны такі спосаб аналізу знешняга асяроддзя бізнесу, як PESTLE. Былі прааналізаваны розныя фактары, якія ўплываюць на развіццё бізнесу, а таксама прыведзены аналіз кампаніі Netflix у якасці прыкладу. Мікіта Фінскі і Ганна Арлова даследавалі актуальную праблему "Уплыў экалагічных фактараў на функцыянаванне прадпрыемства", звярнуўшы ўвагу слухачоў на тое, што механізмы экалагічнаарыентаванага развіцця з'яўляюцца аднымі з найважнейшых інструментаў пераходу сучасных прадпрыемстваў на інавацыйны шлях развіцця. Віялета Бусло і Паліна Станілевіч прааналізавалі ўплыў культурных фактараў на бізнес, іх актуальнасць у сучасным глабалізаваным свеце. Таксама быў праведзены параўнальны аналіз культурных асаблівасцяў розных краін, і выяўлена неабходнасць ўдасканалення навыкаў дзелавых зносін у пазбяганні непаразумення з боку замежнага суразмоўцы.
Кожнае выступленне суправаджалася сесіяй пытанняў і адказаў. Выкладчыкі адзначылі высокі ўзровень валодання англійскай мовай і добрыя прамоўніцкія навыкі выступоўцаў.
У сваю чаргу студэнты выказваюць падзяку кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў за магчымасць праявіць сваю актыўную пазіцыю, абмеркаваць актуальныя тэмы ў сферы бізнесу, удасканаліць свае веды англійскай мовы і раскрыць творчы патэнцыял, што, без сумневаў, задае вектар далейшага самаразвіцця.
Падрыхтаваў матэрыял Аляксей Суцько, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".