У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" 22 кастрычніка 2020 г. перад навучэнцамі Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў выступілі студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Лізавета Бычко і Кірыл Курылаў на тэму «ААН — 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».
Будучыя міжнароднікі спыніліся на гісторыі, структуры, напрамках дзейнасці і асноўных дасягненнях і ініцыятывах Рэспублікі Беларусь у складзе ААН. У ходзе мерапрыемства быў паказаны фільм пра гісторыю стварэння ААН, пра тое, як Беларсуь стала членам ААН. Студэнты спыніліся на ключавых кірунках дзейнасці Беларусі па мабілізацыі рэсурсаў міжнароднай супольнасці па пераадоленні доўгатэрміновых наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, захаванню спрыяльнага навакольнага асяроддзя для будучых пакаленняў. Распавялі пра важную ініцыятыву Беларусі па барацьбе гандлем людзьмі, пра цеснае супрацоўніцтва Беларусі з ААН у сферы ўстойлівага развіцця, намаганні да дасягнення 17 мэтаў устойлівага развіцця. У канцы мерапрыемства студэнты падарылі навучэнцам кнігу «Бежанцы: хто яны?», падрыхтаваную ў рамках супрацоўніцтва з Арганізацыяй па адным з важней напрамкаў дзейнасці.