Подождите, идет загрузка сайта ...

23 кастрычніка 2020 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках мерапрыемства "Дыпламатычныя чытанні" адбыўся круглы стол на тэму «Навыкі эфектыўнага кіраўніцтва». У ім прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка». У якасці членаў журы выступілі старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Т. В. Шміт, В. П. Гіцкая, А. М. Салавей.

Мерапрыемства было праведзена ў рэжыме on-line. Удзельнікі круглага стала падрыхтавалі пазнавальныя даклады ў суправаджэнні яркіх прэзентацый на такія важныя тэмы, як асноўныя адрозненні кіраўніка і выканаўцы, сутнасць бізнес рызык і кіравання імі, а таксама стылі кіраўніцтва. Спрабуючы адказаць на пытанне, што такое добрае лідэрства, былі ацэненыя ключавыя адрозненні паміж мужчынамі-лідарамі і жанчынамі-лідарамі. Вялікая ўвага была таксама нададзена такім пытанням, як навыкі, якімі павінен валодаць кожны кіраўнік, а таксама спосабам іх паляпшэння і развіцця.

У рамках работы круглага стала ўсім удзельнікам атрымалася ў належнай меры прадэманстраваць свае веды і паказаць годны ўзровень валодання англійскай мовай. Складана ўспомніць выступленне, якое б не выклікала жывы водгук у аўдыторыі. Займальны і карысны абмен ведамі, уключэнне студэнтаў у дыскусію і набыццё новага досведу — гэта тое, на што і былі накіраваны Дыпламатычныя чытанні-2020, таксама тое, што, несумненна, спатрэбіцца будучым эканамістам у іх дзейнасці!

Падрыхтавалі матэрыял Шэнай Шэнцюрк і Лізавета Сакалоўская, студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 426 гасцей і ніводнага зарэгістраванага