У рамках мерапрыемстваў "Дыпламатычныя чытанні на ФМА" 23 кастрычніка 2020 года ў групе 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (нямецкая мова) адбыўся круглы стол «Адзін дзень консула».
Асноўны дакладчык – Алег Мікалаевіч Лешанюк, першы сакратар па консульскіх пытаннях Пасольства Беларусі ў Бельгіі, Люксембургу, Германіі ў перыяд з 2016 па 2019 гг., выступіў з дакладам па наступных пытаннях: мэты, задачы, формы дзейнасці консула Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах, абарот дыпламатычных дакументаў, асаблівасці працы беларускіх дыпламатаў за мяжой, рабочыя мовы і інш.
У ходзе прафесійнай гутаркі студэнты абмеркавалі актуальны змест і прынцыпы працы консульскай службы Рэспублікі Беларусь, прафесійныя і асабістыя якасці консула, міжкультурны кампанент прафесійнага ўзаемадзеяння дыпламатаў, дыпламатычны этыкет і інш.
Адказны за правядзенне: дацэнт кафедры германскіх моў Васільева А.У.