21 кастрычніка адбылася сустрэча студэнтаў БДУ з начальнікам Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргеем Каспяровічам.
Былі закрануты актуальныя праблемы арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі і палітычнай актыўнасці моладзі.
Бакі таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя з уваходам Беларусі ў Балонскі працэс, рэйтынгам універсітэта, прызначэннем рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі прэзідэнтам і многія іншыя.