Дагавор аб супрацоўніцтве падпісаны паміж БДУ (выканаўцы – ФМА, кафедра міжнароднага турызму) і Рэспубліканскім саюзам турыстычных арганізацый.
Дакумент прадугледжвае ўмацаванне ўзаемадзеяння БДУ і РСТА у сферы турызму Беларусі.
Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва з'яўляюцца фарміраванне сучаснай практыка-арыентаванай сістэмы падрыхтоўкі кадраў для турыстычнай індустрыі. У прыватнасці, плануецца прыцягваць для чытання лекцый, правядзення семінарскіх заняткаў спецыялістаў-практыкаў, а таксама арганізоўваць стажыроўкі студэнтаў на базе профільных кампаній.
У рамках дзеючых дамоўленасцей таксама плануецца арганізацыя сумесных навукова-даследчых і прыкладных праграм, праектаў, правядзенне канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і інш.
У бліжэйшы час бакі прапрацуюць алгарытм мерапрыемстваў па далейшым узаемадзеянні.