21 кастрычніка 2020 года студэнты факультэта міжнародных адносін атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у анлайн-канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Канстытуцыі Аўстрыі. Студэнты паслухалі прамовы амбасадара Аўстрыі ў Беларусі Алаізіі Вёргетэр, кіраўніка першай секцыі (намесніка міністра Аўстрыйскага МЗС) Хельмута Ціхі, прадстаўніка канстытуцыйнага суда Аўстрыі Эльфрыда Ціфенбахера, намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанкі Алега Iванавіча, загадчыка кафедрай канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Васілевіча Грыгорыя Аляксеевіча і атрымалі магчамасць задаць пытанні.
Студэнты, якія прымалі ўдзел у гэтай сустрэчы, выказваюць словы падзякі спікерам і арганізатарам гэтага мерапрыемства. Змест выступаў усіх спікераў дазволіў удзельнікам глыбока зразумець тэму і дапамог сфарміраваць структурныя веды пра канстытуцыйны строй Аўстрыі, а таксама і агульнае стаўленне да важнасці вывучэння галоўнага закона краін.
Навуковы стыль камунікацыі на анлайн-канферэнцыі дазволіў студэнтам атрымаць аналітычную практыку, што з’яўляецца важным крокам на шляху прафесійнага росту.
Асобна хочам выказаць падзяку перакладчыку, які працаваў на дадзеным мерапрыемстве. Узровень пераклада на канферэнцыі дазволіў студэнтам пачуць і ўбачыць прыклад таго, як павінен ажыццяўляцца сінхронны, паслядоўны, спецыяльны і рэфератыўны пераклад, якасць якога можна апісаць не толькі словам “майстэрства”, але і словам “мастацтва”.
Таксама выказваем падзяку дэканату факультэта міжнародных адносін за арганізацыю анлайн-канферэнцыі і за тую атмасферу, якая дазволіла атрымаць неверагодны вопыт прафесійнай камунікацыі.
Лізавета Бычко, 3 курс, «Міжнародныя адносіны».