Анлайн-сустрэча рэктара БДУ Андрэя Караля са студэнтамі і выкладчыкамі пройдзе 22 кастрычніка. Пачатак у 12.00. Зарэгістраваныя карыстальнікі змогуць пакінуць свае пытанні да пачатку сустрэчы. Адказы на іх рэктар агучыць падчас анлайн-трансляцыі. Таксама ўсе жадаючыя змогуць задаць любыя пытанні аб дзейнасці ўніверсітэта і арганізацыі адукацыйнага працэсу, падключыўшыся да віртуальнай гутаркі.
Адзначым, у БДУ арганізаваны пастаянны дыялог са студэнтамі і супрацоўнікамі з мэтай вырашэння актуальных пытанняў і абмеркавання розных ініцыятыў. Адной з іх стала стварэнне дадатковых пляцовак для зносін з кіраўніцтвам універсітэта. У бліжэйшы час будуць анансаваныя дадатковыя сустрэчы адміністрацыі з калектывам БДУ.
Ссылка: https://edulab.bsu.by/course/view.php?id=6
Крыніца: сайт БДУ