Подождите, идет загрузка сайта ...

Паважаныя калегі! Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вас прыняць удзел у серыі семінараў «Прававое рэгуляванне і дзейнасць гаспадарчых суб'ектаў на трансгранічных рынках ЕАЭС».

Семінары ўяўляюць сабой цыкл навучальных навукова-практычных заняткаў для работнікаў розных галін народнай гаспадаркі г. Мінска, органаў дзяржаўнай улады мясцовага і рэспубліканскага значэння, прысвечаных розным аспектам прававога рэгулявання еўразійскай эканамічнай інтэграцыі з 23 кастрычніка па 4 снежня 2020 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дадзенае мерапрыемства прадугледжвае правядзенне комплексу навукова-практычных заняткаў у форме інтэрактыўных лекцый па павышэнню кваліфікацыі работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый г. Мінска для абароны інтарэсаў дзяржавы і гаспадарчых суб'ектаў на адзіным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза ў абласцях, прынцыпова важных для інавацыйнай эканомікі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах цыфравізацыі і глабалізацыі.

Семінары будуць праходзіць па пятніцах з 10-00 да 15-00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Удзел бясплатны.

23 кастрычніка 2020 года адбудзецца адкрыццё праграмы і правядзенне першых двух семінараў у будынку факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, каб. 520.

У наступныя даты мерапрыемства будзе праходзіць у форме вэбінараў.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага