19 кастрычніка 2020 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшлі Дыпламатычныя чытанні. Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Тамарынай А. С., Натуркача М. В. і Юмагулавай М. Р. абмеркавалі такія важныя і актуальныя на сённяшні дзень тэмы, як дзейнасць Мінскай групы, значэнне нашай краіны на міжнароднай арэне , Карабахскі канфлікт. Несумненна, вялікая ўвага была ўдзелена пытанням мытнай дыпламатыі: супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, супрацоўніцтва мытных і прыродаахоўных органаў, перспектывы развіцця мытнай справы, уплыў мытных працэдур на эфектыўнасць прадпрыемстваў.
Мерапрыемства было накіравана на развіццё маўленчых навыкаў студэнтаў і пашырыла іх веды аб сучасных глабальных працэсах, у тым ліку ў сферы мытнай справы. Усе студэнты прадставілі свае даклады, абмяняліся думкамі, прадэманстравалі глыбокія веды па розных тэмах а таксама высокі ўзровень валодання англійскай мовай. Вядучыя мерапрыемства – студэнты 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа» Ганна Войцік, Валерыя Кучынская, Анастасія Дабрадзей.
Ксенія Дзялендзік, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
Фота: Яна Яйсон, 3 курс спецыяльнасць "Мытная справа"