19 кастрычніка 2020 года аспірант кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права факультэта міжнародных адносін БДУ Мікалай Віктаравіч Аксютчык паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук на тэму "Прынцыпы міжнароднага прыватнага права", навуковы кіраўнік — загадчык кафедры к.ю.н., дацэнт А. В. Бабкіна.
Калектыў кафедры віншуе Мікалая і жадае яму хутчэйшага зацвярджэння абароны ВАКам і новых навуковых вышынь!