Подождите, идет загрузка сайта ...

Каманда ФМА перамагла ў чэмпіянаце па міні-футболе «International BSU-CUP» сярод замежных студэнтаў БДУ!

Другое і трэцяе месца занялі зборныя №1 і №2 юрыдычнага факультэта.

Лепшым гульцом турніру прызнаны трэцякурснік ФМА Эзізхан Кесаеў з Туркменістана, а лепшым варатаром стаў яго суайчыннік трэцякурснік юрыдычнага факультэта Арслан Аннамырадаў.

Усяго за кубак спаборнічалі дзевяць зборных. Яны былі прадстаўлены студэнтамі шасці факультэтаў: міжнародных адносін, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, эканамічнага, юрыдычнага, механіка-матэматычнага і філалагічнага. У складзе інтэрнацыянальных каманд студэнты з Туркменістана, Таджыкістана, Азербайджана, Мазамбіка, Грузіі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Эквадора, Рэспублікі Кот-д'Івуар.

Нагадаем, футбольныя сустрэчы прайшлі 14 і 15 кастрычніка.

Даведка.
«International BSU-CUP» – турнір па футболе сярод студэнтаў БДУ з ліку замежных грамадзян. Штогод праводзіцца ў БДУ восенню і вясной. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, Савет зямляцтваў БДУ пры падтрымцы кафедры фізічнага выхавання і спорту.

Крыніца: сайт БДУ 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага