Подождите, идет загрузка сайта ...

15 кастрычніка 2020 года на нашым факультэце прайшла інтэлектуальная гульня «ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?». Арганізатарам гульні выступіў Студэнцкі Савет па якасці адукацыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты ФМА розных спецыяльнасцяў і курсаў. Усяго больш  чым сто студэнтаў і 21 каманда. Удзельнікі прадэманстравалі выдатную эрудыцыю, свае рознабаковыя шырокія веды, а таксама ў чарговы раз даказалі, што на факультэце міжнародных адносін вучацца адны з самых разумных студэнтаў Беларусі.

Гульня пачалася з вітальнага слова намесніка дэкана па навуковай рабоце Алены Вітальеўны Пільгун. Алена Вітальеўна павіншавала ўдзельнікаў «ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?» з адкрыццём восеньскага сезону інтэлектуальнай гульні, а таксама падзякавала Студэнцкаму Савету па якасці адукацыі за магчымасць правядзення такіх мерапрыемстваў. Завяршылася гульня прывітаннем намесніка дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Сяргея Валер'евіча Карэліна, які адзначыў важнасць сувязі пакаленняў, студэнтаў і выкладчыкаў. Сяргей Валер'евіч уручыў дыпломы II, III ступені прызёрам гульні, а таксама дыплом I ступені і кубак ФМА «ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?» камандзе-пераможцу.

Па выніку гульні 3 месца заняла каманда «Пайсці па-беларуску» (ваенная кафедра, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"), 2 месца ў каманды «Соре, мы з ЛСВ» (Спецыяльнасць «Лінгвакраіназнаўства»). Пераможцам ж стала каманда «Паедзем пасядзім» (спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"). 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 779 гасцей і ніводнага зарэгістраванага