14.10.2020 г. у 17.00 адбылося чарговае пасяджэння Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі, якое прайшло ў анлайн фармаце.
Члены клуба прынялі ўдзел у вэбінары, арганізаваным Іранскім цэнтрам па міжнароднаму праву ў мэтах абмеркавання ролі спецпрацэдур ў абароне правоў чалавека ва ўмовах аднабаковых санкцый. Лектар: Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека, д.ю.н., прафесар, прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права БДУ Алена Фёдараўна Доўгань.
Мерапрыемства праходзіла на англійскай мове.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся сучасныя віды аднабаковых прымусовых мер, якія прымаюцца дзяржавамі, і іх негатыўны ўплыў на сферу правоў чалавека. Асаблівая ўвага была ўдзелена гуманітарных выклікам прымянення санкцый ва ўмовах пандэміі COVID-19, уплыву кібер санкцый на рэалізацыю асноўных правоў чалавека. Спецыяльны дакладчык ААН звярнула ўвагу на асаблівую важнасць шырокага дыялогу дзяржаў, міжнародных арганізацый, няўрадавых арганізацый і акадэмічнай супольнасці для пераадолення негатыўных наступстваў прымянення аднабаковых санкцый.