Подождите, идет загрузка сайта ...

Каманда ФМА БДУ паспяхова прадставіла ўніверсітэт на 12-м Міжнародным конкурсе па правах чалавека ім. Нэльсана Мандэлы, які праходзіў з 19 па 23 верасня. Нэльсан Мандэла, у гонар якога названы конкурс, быў юрыстам, палітвязням, змагаром супраць апартэіду і першым прэзідэнтам свабоднай Паўднёвай Афрыкі, абраны дэмакратычным шляхам. Арганізатарамі конкурсу выступіў Цэнтр па правах чалавека ўніверсітэта Прэторыі (Паўдневая Афрыка).

На працягу конкурсу каманда прайшла адборачны этап па пісьмовай пазіцыі, у рамках якога спаборнічалі больш за 90 каманд з усяго свету. Пісьмовая пазіцыя каманды атрымала высокія балы і заняла 6 месца, пакінуўшы ззаду каманды з Швейцарыі (Жэнеўская акадэмія міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека), Нідэрландаў (Універсітэцкі каледж Рузвельта), Бангладэша (Універсітэт Брак), Індыі (Нацыянальны юрыдычны ўніверсітэт доктара Рама Манахара Лохія) , а таксама Вялікабрытаніі (Оксфардскі ўніверсітэт), ЗША (Ельская юрыдычная школа) і інш.

У склад каманды факультэта ўвайшлі студэнты 3 і 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Дыяна Шаўцова і Максім Цвірко. Трэнерам каманды выступіла Ганна Зыкава –выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права".

Выказваем падзяку кафедры міжнароднага права, а таксама арганізатарам конкурсу за унікальную магчымасць набыць бясцэнны для далейшай вучобы і кар'еры вопыт!

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 567 гасцей і ніводнага зарэгістраванага