Як вядома, 1 кастрычніка факультэт міжнародных адносін адзначыў свой юбілей — 25 гадоў. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў сценах факультэта і адрозніваліся асаблівай цеплынёй і душэўнасцю. Студэнты і выкладчыкі віншавалі адзін аднаго, удзельнічаючы ў розных формах актыўнасці: калектыўнае чаяванне з хатнім печывам, музычныя нумары, інтэлектуальныя віктарыны, выставы творчых плакатаў і г.д.
Першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" да 25-годдзя факультэта знялі невялікі відэаролік, дзе пастараліся адлюстраваць свой погляд на факультэт і навучанне. Паглядзець ролік можна ТУТ.