Подождите, идет загрузка сайта ...

9 кастрычніка 2020 г. на факультэце праведзены Рэспубліканскі навукова-практычны семінар "Даследаванне міжнародных адносін у Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы". Ініцыятарамі правядзення семінара сталі кафедра міжнародных адносін і Цэнтр еўразійскіх і еўрапейскіх даследаванняў БДУ. Рэспубліканскі семінар – працяг навуковай дыскусіі аб сучасным фармаце і выніковасці навуковых даследаванняў у галіне міжнародных адносін, пачатак якой пакладзены у 2018 г.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан факультэта міжнародных адносін прафесар В. Шадурскі. Ён зарыентаваў удзельнікаў семінара на больш актыўнае данясенне вынікаў навуковых распрацовак да беларускай грамадскасці і навуковай супольнасці за межамі Беларусі, на неабходнасць сінтэзу навуковых ведаў ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі іншых навуковых напрамкаў у частцы даследавання міжнароднай праблематыкі, актуалізацыі доследных праблем.

Работа семінара праходзіла ў рамках двух навуковых сесій (панэляў). Першая сесія была прысвечана праблематыцы вывучэння і выкладання праблем міжнародных адносін у Рэспубліцы Беларусь у кантэксце асноўных тэндэнцый развіцця гуманітарных навук і адукацыйнага працэсу. На другой сесіі беларускія навукоўцы-міжнароднікі ацанілі змены, якія адбываюцца ў знешняй палітыцы Беларусі ў кантэксце трансфармацыі сучасных міжнародных адносін.

Удзельнікі семінара заслухалі выступы прафесараў кафедры міжнародных адносін В. Снапкоўскага, С. Свілас, дацэнтаў кафедры міжнародных адносін А. Дземідовіч, І. Кавяка, А. Ціхамірава, Р. Турарбекавай, Д. Шавялёва, старшага выкладчыка кафедры міжнародных адносін В. Жураўскай, старэйшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Е. Грос. Актыўны ўдзел у працы семінара прынялі аспіранты і магістранты кафедры міжнародных адносін Л. Манцэвіч, Хуан Куньпэн, Янь Бінлян, Шы Даньдань, Шы Вэй. У дыскусіі з удзелам загадчыка кафедры прафесара М. Часноўскага ўдзельнікі семінара абмеркавалі і ацанілі вынікі ажыццяўлення знешняй палітыкі Беларусі з улікам назапашанага гістарычнага вопыту і сучасных палітычных рэалій, разгледзелі асобныя аспекты міжнароднай дзейнасці беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Таксама прааналізавалі інавацыйныя падыходы ў галіне метадалогіі вывучэння і выкладання міжнародных адносін у кантэксце дзейнасці замежных навуковых школ і асобных навуковых напрамкаў (гендэрнага падыходу, міждысцыплінарнасці і г. д.). Значная ўвага нададзена пытанням рэканфігураціі Еўразіі ва ўмовах рэалізацыі кітайскай ініцыятывы «Аднаго пояса і аднаго шляху».

Атмасферу зручнасці дыскусіі і прытрымлівання патрабаванняў эпідэміялагічнай бяспекі ў працэсе работы семінара забяспечыла вядучы спецыяліст кафедры міжнародных адносін Н. Проніна.

Прапановы па арганізацыі навуковых даследаванняў у галіне міжнародных адносін і знешняй палітыкі Беларусі, якія прагучалі ў ходзе работы семінара, будуць адлюстраваны ў зборніку артыкулаў, запланаваным да выдання па выніках праведзенага навуковага мерапрыемства. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага