Подождите, идет загрузка сайта ...

Паважаныя студэнты, 15 кастрычніка ў 18:00 у аўдыторыі 1202 пры падтрымцы Студэнцкага навуковага савета ФМА адбудзецца сустрэча з прадстаўніком юрыдычнай фірмы "SBH Law Offices".

У якасці спікера на сустрэчы выступіць Кацярына Лагвіновіч, малодшы юрыст, выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права".

Кацярына мае вопыт суправаджэння прыцягнення інвестыцый, у тым ліку, M&A здзелак і венчурнага фінансавання. Спецыялізуецца на пытаннях карпаратыўнага права, аказанні юрыдычнай дапамогі кампаніям IT-сектара, а таксама на пытаннях, звязаных з блокчэйнам і крыптавалютамі.

У рамках мерапрыемства Кацярына раскажа пра:

  • магчымасці падчас вучобы, якія дапамогуць у паспяховым старце кар'еры;
  • выбар спецыялізацыі для працы;
  • асаблівасці працы і кар'ернага прасоўвання ў юрыдычным кансалтынгу.

Кацярына таксама абмяркуе са студэнтамі спецыфіку аднаго з напрамкаў яе практыкі – суправаджэння прыцягнення венчурных інвестыцый, актуальнасці гэтага напрамку работы ў Беларусі, спецыфіцы нацыянальнага і замежнага рэгулявання.

Пытанні, адказы на якія вы хацелі б атрымаць, просім дасылаць на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 15:00 чацвярга, 15 кастрычніка.