Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў праекце "Студэнт БДУ на тыдзень". Прыём заявак да 16.10 уключна. Для ўдзелу ў праекце трэба зарэгістравацца і напісаць матывацыйны ліст на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень».
Зарэгістравацца можна, запоўніўшы АНКЕТУ. Для адпраўкі заяўкі спатрэбіцца паштовая скрыня на Gmail. Чакаем матывацыйны ліст на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень» да 16 кастрычніка ўключна.
Вучэбны тыдзень з 2 па 6 лістапада. Ва ўдзельнікаў будзе пяць дзён, каб пазнаць усё самае галоўнае з студэнцкага жыцця.
Можна выбраць толькі АДЗІН факультэт.
Гэты праект для цябе, калі:
- ты вучышся ў 10-11 класе школы, ліцэя, гімназіі або ССНУ і плануеш атрымаць вышэйшую адукацыю;
- жывеш у Мінску ці гатовы пераехаць у сталіцу на час навучальнага тыдня ў БДУ.
З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ТУТ.