Подождите, идет загрузка сайта ...

Адным з самых доўгачаканых святаў у годзе, несумненна, з'яўляецца Дзень нараджэння. Гэты дзень аб'ядноўвае сяброў, сваякоў, далёкіх знаёмых і прымушае хоць на час забыць усе бытавыя праблемы і проста ад душы парадавацца за блізкага чалавека. Гэты час шчырых слоў, пажаданняў і падарункаў.

1 кастрычніка 2020 года факультэт міжнародных адносін адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Юбілей — час падводзіць вынікі. 25 гадоў — шмат ці мала? Для ўніверсітэта, напэўна, мала, а для студэнтаў, якіх выпусціў за ўвесь час свайго існавання факультэт, — шмат. Для нашых выпускнікоў — гэта цэлая эпоха здзяйсненняў, якімі можна і трэба ганарыцца і памнажаць. За гэты час факультэт выпрацаваў свае традыцыі, сваю культуру, набыў вядомасць і стаў прэстыжным.

Факультэт арганізаваў свята сваімі сіламі. Для юбілею была прадумана кожная дэталь: тэматыка, месца правядзення, музычнае суправаджэнне, конкурсы і г д. На кожным паверсе факультэта сіламі некалькіх кафедраў былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў. У свяце прынялі ўдзел практычна ўсе кафедры. Музычныя нумары, камандныя спаборніцтвы, конкурсы з прызамі і ўзнагародамі. На 7 паверсе кафедра міжнароднага турызму і германскіх моў арганізавалі 5 станцый, а ў фае музычна-танцавальны канцэрт. Таксама было арганізавана чаяванне, у якім прыняло ўдзел больш за 2000 студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта.

25 гадоў — гэта невялікі тэрмін у маштабах планеты, але для нас, студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў — гэта частка нашага сумеснага жыцця, нашых поспехаў, маленькіх і вялікіх перамог і дасягненняў.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 495 гасцей і ніводнага зарэгістраванага