Подождите, идет загрузка сайта ...

6 кастрычніка 2020 г. дацэнтам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Г. Маскаевай ў рамках дысцыпліны «Канкурэнцыя ў міжнародным прыватным праве» арганізавана сустрэча магістрантаў спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" з начальнікам упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Алесяй Мікалаеўнай Абраменка.

У сваім выступе А. М. Абраменка падрабязна асвятліла напрамкі работы Міністэрства, звязаныя з процідзеяннем манапалістычнай дзейнасці і недобрасумленнай канкурэнцыі, а таксама з развіццём канкурэнцыі ў цэлым, і практычныя аспекты разгляду ім заяў аб парушэннях антыманапольнага заканадаўства. Дзякуючы інтэрактыўнай падачы матэрыялу, падмацаванай шматлікімі прыкладамі рэальных спраў, выступленне выклікала ў магістрантаў вялікую цікавасць і дазволіла ім атрымаць вычарпальныя адказы на зададзеныя пытанні. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 465 гасцей і ніводнага зарэгістраванага