1 кастрычніка 2020 г. студэнты 1 курса прынялі ўдзел у віктарыне "З Днём нараджэння, ФМА!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Савет маладых вучоных ФМА, Студэнцкі навуковы савет ФМА і студэнцкая грамадская арганізацыя «СТАРТ». Віктарына была прымеркавана да 25-гадовага юбілею факультэта міжнародных адносін. Каманды першакурснікаў прадстаўлялі асобныя спецыяльнасці факультэта. Адказваючы на пытанні, удзельнікі прадэманстравалі свае веды, а таксама змаглі даведацца шмат новага і цікавага. У канцы былі вызначаны пераможцы. Ганаровае першае месца занялі студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" (каманда «Нябачная рука»). Другое месца заваявалі студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (каманда «Старая гвардыя»). Трэцяе месца дасталася камандзе спецыяльнасці "Міжнароднае права" (каманда «Хіт»).
Удзельнікі атрымалі памятныя прызы, незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі!
Крысціна Ярмак, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"