30 верасня актавая зала ліцэя БДУ напоўніўся звонкім смехам і бліскучых жартамі, зіхатлівымі вачамі і бурнымі апладысментамі! А ўсё дзякуючы Капусніку ФМА 2020!
Штогод 6 спецыяльнасцяў змагаюцца за перамогу ў гумарыстычным мерапрыемстве, дзе можна выйграць у наступных намінацыях:
- лепшы жарт,
- лепшы акцёр і лепшая актрыса,
- лепшае відэа,
- лепшы капітан,
- лепшыя дэкарацыі,
- лепшая група падтрымкі,
а таксама
- пераможцы капусніку ФМА.
На думку незалежнага журы, самым смешным і запамінальным нумарам было выступленне каманды спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якая ўжо не раз заваёўвае перамогу на гэтым шоў.
Капуснік ФМА 2020 падарыў як удзельнікам, так і гледачам цудоўныя эмоцыі, а таксама ў чарговы раз даказаў, што ФМА — лепшы факультэт, дзе вучацца выдатныя студэнты!
Каманда Студэнцкага Саюза дзякуе першакурснікам за праяўленую цікавасць, а таксама запрашае і ў далейшым прымаць актыўны ўдзел у жыцці факультэта!
{gallery}2020/2020_09_30{/gallery}