Паважаныя студэнты і магістранты! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсным адборы ў каманду факультэта міжнародных адносін БДУ на прэстыжны міжнародны конкурс "CFA Institute Research Challenge", у якім наша каманда будзе ўдзельнічаць другі год.
Што такое CFA Institute Research Challenge?
1) Гэта міжнародны конкурс для студэнтаў у галіне карпаратыўных фінансаў.
2) У рамках конкурсу кожнай камандзе-удзельніцы неабходна правесці эканамічны аналіз рэальна існуючай публічнай кампаніі і ацаніць кошт кампаніі, а таксама кошт яе акцый.
3) Конкурс праводзіцца міжнароднай асацыяцыяй CFA, якая сертыфікуе спецыялістаў у галіне фінансаў па ўсім свеце.
Чаму гэта можа быць вам цікава?
1) Магчымасць значна павялічыць свой узровень ведаў і разумення рэальнага бізнесу і фінансаў.
2) Магчымасць працаваць напрамую са спецыялістамі ў галіне фінансаў — па ўмовах конкурсу вашым ментарам будзе чалавек, які ўжо валодае CFA сертыфікатам, які асабіста паўдзельнічаў у здзяйсненні многіх здзелак па куплі і продажы бізнесу ў рэальным жыцці.
3) Магчымасць праверыць сябе, адкрыць новы напрамак для развіцця (без фінансаў у сучасным свеце вельмі складана).
4) Зносіны са студэнтамі з іншых краін (фінал конкурсу праходзіць у Нью-Ёрку).
Асноўнае! Вы падыходзіце для конкурсу, нават калі ў вас няма глыбокіх ведаў у фінансах, самае галоўнае — гэта жаданне развівацца ў гэтым кірунку і гатоўнасць сур'ёзна інвеставаць у сябе ў рамках падрыхтоўкі да конкурсу.
Рэгістрацыя: да 6 кастрычніка ўключн!
Як рэгістравацца: проста дашліце ліст на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., выказаўшы жаданне прыняць удзел у любой форме.
Адбор у каманду будзе ажыццяўляцца на аснове інтэрв'ю і рашэння невялікага тэсту, над пытаннямі якога можна будзе падумаць, пашукаць іх у кнігах, інтэрнэце (і ўсё гэта ў хатніх умовах).
Галоўнае — гэта ваша жаданне!
Чакаем вашых лістоў!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да адказнай за падрыхтоўку студэнцкай каманды да гэтага конкурсу — Кацярыны Вячаславаўны Сталяровай, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.