Подождите, идет загрузка сайта ...

3 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін адбылася традыцыйная сустрэча выпускнікоў, якая ў гэты раз была прысвечана 25-годдзю факультэта. Сустрэча праходзіла пры актыўнай падтрымцы клуба выпускнікоў ФМА БДУ firbsualumniclub, а таксама студэнцкага саюза ФМА.

Сустрэчу адкрыў дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі. Ён сардэчна павіншаваў прысутных са святам, а таксама распавёў пра поспехі факультэта за ўвесь перыяд яго існавання. У рамках мерапрыемства ўжо другі год запар выпускнікам ФМА была ўручана Прэмія «FIR BSU ALUMNI AWARDS» за актыўную падтрымку Almamater.

Лаўрэатамі дадзенай прэміі сталі:

  • Шкода Аляксандра Сяргееўна – выпускніца спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 2015 года.
  • Шкарбута Кацярына Дзмітрыеўна – выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права" 2017 года.
  • Русак Анастасія Віктараўна – выпускніца спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» 2004 года.
  • Смалей Уладзімір Сяргеевіч – выпускнік спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» 2020 года.
  • Пракапович Таццяна Аляксандраўна – выпускнік спецыяльнасці «Мытная справа» 2018 года.
  • Машарскі Кірыл Генадзьевіч – выпускнік спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» 2013 года.

Таксама студэнты факультэта падрыхтавалі канцэртную праграму для гасцей. Яна атрымалася цікавай і насычанай гумарам. Студэнты 1 курса спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны» і «Сусветная эканоміка» прадставілі свае гумарыстычныя нумары, з якімі выступілі на «Капусніку — 2020».

Завяршаючы афіцыйную частку праграмы, дэкан ФМА В. Г. Шадурскі выказаў надзею на ўмацаванне супольнасці выпускнікоў ФМА, пажадаў ім прафесійнага росту і далейшых сустрэч.

Затым госці змаглі абмяняцца навінамі з асабістага жыцця і абмеркаваць прафесійныя пытанні. Усе выпускнікі з цеплынёй успаміналі гады свайго студэнцтва, жадалі факультэту наступнага росквіту і выказвалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Завяршылася сустрэча выпускнікоў традыцыйна — на кафедрах факультэта. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках