1 кастрычніка 2020 г. нашы выкладчыкі і студэнты адзначылі юбілей факультэта ў форме перформанса «Святкуем Дзень нараджэння ФМА разам». На кожным паверсе назіраліся розныя віды актыўнасці: віншаванні і пажаданні ад загадчыкаў кафедрамі і выкладчыкаў, музычныя віншаванні студэнтаў, выставы плакатаў, майстар-класы і, вядома ж, салодкія пачастункі. У корпусе панавала па-сапраўднаму святочная, вясёлая і добразычлівая атмасфера.
Яшчэ раз з Днём нараджэння, любімы факультэт!