Подождите, идет загрузка сайта ...

Паважаныя студэнты, 8 кастрычніка ў 18:00 у аўдыторыі 1202 пры падтрымцы Студэнцкага навуковага савета ФМА адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі міжнароднай юрыдычнай фірмы Sorainen.

У якасці спікераў на сустрэчы выступяць:

  • Яўген Будчанка — юрыст, выпускнік спецыяльнасці "Міжнароднае права";
  • Марыя Пятроўская — HR спецыяліст, выпускніца спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».

У рамках мерапрыемства спікеры распавядуць пра кар'ерныя магчымасці для студэнтаў / выпускнікоў юрыдычных спецыяльнасцяў на прыкладзе Sorainen. А таксама ў вас будзе магчымасць даведацца, як ад стажора вырасці да юрыста міжнароднай фірмы.

Асобная ўвага таксама будзе нададзена і юрыдычнай частцы: Яўген раскажа аб сваёй практыцы (IP, Pharma), цікавых кейсах, актуальных праблемах.

Калі ў вас ёсць пытанні, дасылайце іх на e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да серады, 7 кастрычніка, 16:00. Спікеры падрыхтуюць адказы і з радасцю абмяркуюць іх на сустрэчы.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках