На кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай студэнты і выкладчыкі кафедры зладзілі перформанс «Нашаму любімаму ФМА - 25!»
Замежныя студэнты падрыхтавалі выставу нацыянальнага касцюма, сувеніраў, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Нікога не пакінулі раўнадушнымі незвычайна смачныя стравы, прыгатаваныя замежнымі студэнтамі: туркменская самса, таджыкскі куртоп, іранскі плоў, нацыянальнае печыва.
Пірожныя і садавіна ад ФМА і кафедры таксама карысталіся поспехам.
Тут жа ўрокі кітайскай каліграфіі даваў студэнт 2 курса ФМА Бінь Жэ Юань.
Першакурснік ФМА Вэн Янь пранікнёна прачытаў вершы А. С. Пушкіна «Я вас любіў», а студэнты з Кітая праспявалі «Кацюшу» і «Падмаскоўныя вечары». Гучалі вершы і песні на розных мовах, музыка розных краін і народаў. І ўсіх нас сабраў і аб'яднаў наш любімы ФМА!
{gallery}2020/2020_10_01_02{/gallery}