1 кастрычніка 2020 г. факультэт міжнародных адносін адзначае сваё 25-годдзе! У 10.00 адбылося пашыранае ўрачыстае пасяджэнне Савета факультэта, дзе супрацоўнікі і студэнты атрымалі граматы, падзякі ад універсітэта і факультэта. З юбілеем калектыў павіншаваў дэкан Віктар Генадзьевіч Шадурскі.
Дэканат факультэта віншуе работнікаў і студэнтаў з юбілеем! Жадаем усім новых напрамкаў і гарызонтаў, здароўя і шчасця!