Select your language

1 верасня прайшла сустрэча кіраўніцтва БДУ з першакурснікамі. У сустрэчы прынялі ўдзел і студэнты факультэта міжнародных адносін.

У прывітальным слове рэктар БДУ Андрэй Кароль выказаў надзею, што кожны студэнт зможа ў БДУ рэалізавацца ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці, і ў будучыні шэрагі навукоўцаў, кандыдатаў і дактароў навук папоўняцца новымі імёнамі. Рэктар павіншаваў першакурснікаў з далучэннем да шматтысячнай універсітэцкай супольнасці і пажадаў пазітыўных эмоцый на працягу ўсяго навучання, а таксама навучыцца глядзець на ўсё з розных бакоў.

Сімвалічным прысвячэннем у студэнты стала ўручэнне ўсім першакурснікам значкоў з гербам БДУ. Лепшай першакурсніцы ВНУ студэнтцы ФМА Ілоне Мішчук, якая набрала рэкордныя 398 балаў па выніках прыёмнай кампаніі, гэты атрыбут уручыў рэктар Андрэй Кароль. Ад імя ўсіх першакурснікаў Ілона падзякавала рэктару і падкрэсліла агульнасць жаданняў ўсіх студэнтаў БДУ  – вучыцца і стаць часткай вялікага ўніверсітэцкага калектыву. 

{gallery}2020/2020_09_01{/gallery}