Паважаныя студэнты! Клуб даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі аднаўляе сваю працу ў 2020/2021 навучальным годзе. Гурток дзейнічае ў рамках Цэнтра даследаванняў міру, створанага на аснове пагаднення аб супрацоўніцтве, заключанага паміж БДУ і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа. Запрашаем да ўдзелу студэнтаў факультэта міжнародных адносін! Кіраўнік Клуба — д.ю.н., прафесар, прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Алена Фёдараўна Доўгань. Запісацца ў Клуб можна, запоўніўшы наступную форму