Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 9 кастрычніка 2020 года праводзіць рэспубліканскі навукова-практычны семінар "Даследаванне міжнародных адносін у Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы» і запрашае да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў, якія вывучаюць праблемы знешняй палітыкі Беларусі, міжнародных адносін, міжнароднай бяспекі, еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыі.

Месца правядзення мерапрыемства: Мінск, факультэт міжнародных адносін БДУ (вул. Ленінградская, 20, аўд. 520).

Форма правядзення мерапрыемства: вочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Тэрмін падачы заявак: да 2 кастрычніка 2020 г. (на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)       ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ