12 верасня ў спартыўным комплексе "Універсітэцкі" для першакурснікаў адбылося самае спартаўнае мерапрыемства ў годзе —- "Вялікія гонкі"!
Удзедьнікі прыдумалі мноства запамінальных крычалак і лозунгаў, стварылі маляўнічыя плакаты, станчылі па-сапраўднаму запамінальныя танцы, прадэманстраваўшы камандны дух, згуртаванасць і адзінства!
У гэтым годзе перамогу атрымала каманда спецыяльнасці "Міжнароднае права", другое месца ў каманды спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", а трэцяе месца атрымала каманда спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", прыз за лепшую групу падтрымкі ў каманды спецыяльнасці "Мытная справа"! Студэнцкі саюз дзякуе кожнай спецыяльнасці за ўдзел у "Вялікіх гонках", а таксама спадзяецца ўбачыць столькі ж яскравых вачэй і шырокіх усмешак у далейшым на нашых мерапрыемствах!
{gallery}2020/2020_09_12{/gallery}