Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» арганізуе правядзенне 11-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. У рамках конкурсу разглядаюцца перспектыўныя інавацыйныя праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі) і адпаведныя прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» (для фізічных асоб да 35 гадоў).
Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект.
Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі:
за першае месца — 86 базавых велічынь (2.322,00 руб);
за другое месца — 57 БВ (1.539,00 руб);
за трэцяе месца — 29 БВ (783,00 руб).
Сярод пераможцаў і прызёраў Савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат, што дае права на атрыманне грашовых сродкаў у мэтах рэалізацыі гэтых праектаў у памеры 571 БВ (15417,00 руб).
Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, формы конкурснай дакументацыі, даведачную інфармацыю можна знайсці на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by/.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і ў тэрмін да 30 верасня 2020 г. накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220012, г. Мінск, вул. Талбухіна, д. 2 , к. 217).
Кантактны тэлефон +375 17 336 05 69
Копіі запоўненых формаў просім даслаць у ГУН на электронны адрас