Select your language

31 жніўня на факультэце міжнародных адносін пасля сходу па кафедрам прайшло ўжо традыцыйнае мерапрыемства —  Hello, першакурснік!

Першакурснікі з задавальненнем і бляскам у вачах удзельнічалі ў конкурсах, частаваліся прысмакамі, якія з любоўю і пяшчотай былі прыгатаваны камандай Студэнцкага Саюза, фатаграфаваліся, слухалі карысную інфармацыю аб арганізацыі і атрымлівалі асалоду ад прыемнай атмасферы пачатку навучальнага года!

Студэнцкі Саюз хоча павіншаваць кожнага студэнта з новым семестрам і пажадаць выканання ўсіх планаў і дасягненні ўсіх мэтаў!