Графік засялення і час працы адміністрацыі інтэрната:
- 24.08 – 2 курс
- 25.08 – 3 курс
- 26.08 – 4/5 курс
- 28.08 – 1 курс
Час працы адміністрацыі інтэрната: 8.30 – 17.00.
Пералік дакументаў, неабходны для засялення ў інтэрнат:
- Пашпарт
- Фота 3 × 4
Медыцынская даведка (форма 1 ЗДР/у-10 з указаннем групы здароўя і групы па фізічным выхаванні.
У дадзенай форме запаўняецца нумар флюараграфіі, агляд на каросту і педыкулёз, які сапраўдны 3 дні, і наяўнасць/адсутнасць кантактаў з COVID-19. Даведку неабходна ўзяць па месцы жыхарства ў вашага ўчастковага лекара НЕ РАНЕЙ, ЧЫМ ЗА 3 ДНІ да засялення.
4 * Даведка аб разліку з інтэрнатам за 2019-20 навучальны год (СТУДЭНТАМ 2-5 КУРСАЎ, якія раней пражывалі ў інтэрнаце)
5 ** Пасведчанне аб часовай рэгістрацыі (для паўналетніх асоб, якія раней пражывалі у інтэрнаце)
Для студэнтаў, якія будуць пражываць у інтэрнаце ЎПЕРШЫНЮ і з'яўляюцца паўналетнімі, размяшчаем рэквізіты для аплаты часовай рэгістрацыі (калі Вы пажадаеце аплаціць рэгістрацыю загадзя, а не ў дзень засялення). Сума для аплаты 13 рублёў 50 капеек. АБАВЯЗКОВА захоўвайце чэк!
Студэнтам, якія РАНЕЙ пражывалі ў інтэрнаце, ажыццяўляць аплату часовай рэгістрацыі НЕ ТРЭБА (за выключэннем выпадкаў, калі Вы будзеце пражываць у іншым інтэрнаце).
Калі ў вас засталіся якія-небудзь пытанні, не забывайце аб тым, што з 19 па 31 жніўня ў нас працуе гарачая лінія па пытаннях засялення: (8017) 209 56 56.
Графік працы: панядзелак – пятніца, 9.00–12.00, 14.00–17.00.
#вопросыиответы #заселение2020 #BSU_sg