Паважаныя студэнты і супрацоўнікі! Запрашаем вас стаць удзельнікамі праекта «PROлета з БДУ».
«PROлета з БДУ» – маштабны праект, які арганізуе Прафкам студэнтаў БДУ. Ён будзе складацца з чатырох блокаў: спортсфера, блогасфера, кулінарная сфера, бьюці-сфера. У кожным накірунку пройдзе адбор удзельнікаў, пасля – будуць сфарміраваны каманды з ліку студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Канкурсанты, якія прайшлі адбор будуць спаборнічаць у анлайн-рэжыме, трансляцыя будзе праходзіць на афіцыйным YouTube-канале БДУ.
Дэвіз праекта – «Зробім гэтае лета незабыўным разам!»
Да ўдзелу запрошаны ўсе зацікаўленыя і актыўныя студэнты і супрацоўнікі. Для гэтага неабходна зняць відэаролік, запоўніць спецыяльную google-форму альбо даслаць фотарэпартаж: усё залежыць ад спецыфікі напрамку, у якім хоча паўдзельнічаць студэнт або супрацоўнік, і выкласці свае работы ў сацыяльных сетках, адзначыўшы профілі прафкама студэнтаў БДУ.
Для ўдзельнікаў напрамкаў «спортсфера« BSU WORKOUT Battle»», «блогасфера «BloggerAgency»», «кулінарная сфера «Паглядзім - паямо» і «Бьюці-сфера «Art of Beauty»» штотыдзень будуць прапанаваны заданні для выканання. Свае працы ўдзельнікам неабходна выкладваць у сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі # летоспрофкомомбгу # proлето, а таксама дасылаць на электронную скрыню кожнага напрамку. Кожны тыдзень да праекту будуць запрошаны эксперты, якія аб'ектыўна ацэняць працы ўдзельнікаў, правядуць для жадаючых майстар-класы.
Дадатковая інфармацыя аб праекце даступная ў афіцыйных групах Першаснай прафсаюзнай студэнцкай арганізацыі БДУ «Укантакце», «Instagram» і «Twitter».
Тэрміны правядзення праекта:
- 1 этап – рэгістрацыя ўдзельнікаў: з 17.07 – 31.07;
- 2 этап – адборачны: з 03.08 па 28.08 уключна;
- 3 этап – адбор фіналістаў, фарміраванне двух каманд 01.09;
- 4 этап – фінал.
Такі летні праект дапаможа ўдзельнікам яшчэ лепш пазнаёміцца са славутасцямі Беларусі, а таксама праверыць сябе на стрэсаўстойлівасць і развіць крэатыўнае мысленне.