Select your language

Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у чацвёртым Летнім моладзевым лагеры #Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся 2020, які прысвечаны праблеме гандлю людзьмі.
Лагер пройдзе 20—24 ліпеня 2020 г. анлайн.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя маладыя людзі, валанцёры і сацыяльныя работнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце 18—25 гадоў. Колькасць месцаў: 18.

Дэдлайн для падачы заявак — 12 ліпеня. Усе заяўкі прымаюцца на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Удзел у летнім лагеры».

Спампаваць заяўку, а таксама знайсці больш падрабязную інфармацыю можна па спасылцы: https://bit.ly/2YJifPV