Вы ўжо прайшлі ўсе бясплатныя курсы, даступныя анлайн? А па касмічным праве?
Мы прапануем Вам далучыцца да размоў па касмічным праве, на якіх Вам прадставяць тэарэтычныя ўводзіны ў пытанне і аналіз дзеючага міжнародна-прававога рэгулявання.
На працягу месяца мы раскажам Вам пра ўплыў крызісу COVID-19 на дзейнасць касмічнай галіны, пра здабычу касмічных рэсурсаў, суадносіны касмічнай дзейнасці і рэгуляванне кіберпрасторы, устойліае развіццё з выкарыстаннем касмічных тэхналогій.
Запрашаем усіх зацікаўленых на размовы з экспертамі і аматарамі космасу і права.
Удзел у Гутарках бясплатны. Чакаем Вас кожны аўторак з 19.00 да 20.00 згодна з прадстаўленым графікам.
Звяртаем увагу, што для ўдзелу неабходна зарэгістравацца. Рэгістрацыя на кожную гутарку праводзіцца асобна і заканчваецца ў дзень, які папярэднічае гутарцы. Спасылка для рэгістрацыі: https://forms.gle/xYp1szNhJyMbJavy9
Зарэгістраваным кожны раз будзе дасылацца інструкцыя па падключэнні да відэаканферэнцыі.
Чакаем Вас!
