11 чэрвеня адбыўся «круглы стол» у анлайн-рэжыме на тэму «Моладзевая дыпламатыя Расіі і Беларусі пасля медыцынскіх, эканамічных, палітычных выклікаў». Міжнародную сустрэчу адкрылі загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ Андрэй Русаковіч і прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч. У дыскусіі прынялі ўдзел прафесар СПБДУ Наталля Маркушына, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы Ігар Аўласенка, член Моладзевай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў Дзмітрый Белакапытаў, аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, супрацоўнік Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук Ксенія Валністая, асістэнт СПБДУ Мікалай Парфяненак, а таксама студэнты факультэтаў міжнародных адносін БДУ і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія раней прымалі ўдзел у сумесных беларуска-расійскіх праектах. Удзельнікі «круглага стала» абмеркавалі асноўныя напрамкі і перспектывы развіцця моладзевай дыпламатыі Беларусі і Расіі ў посткаранавірусны перыяд, асаблівасці тэхнічнай арганізацыі міжнародных моладзевых мерапрыемстваў ва ўмовах глабальнай пандэміі, а таксама новыя магчымасці, якія з'явіліся з актыўным укараненнем інтэрнэт-тэхналогій. Удзельнікі «круглага стала» прыйшлі да агульнага меркавання аб тым, што актыўнае асваенне інтэрнэт-тэхналогій дасць магчымасць узбагаціць формы і метады рэалізацыі моладзевай дыпламатыі ў дадатак да вочных сустрэч і мерапрыемстваў, якія плануецца ажыццявіць у будучыні. Была дасягнута дамоўленасць аб працягу практыкі арганізацыі міжнародных сустрэч у дыстанцыйным рэжыме.
{gallery}2020/2020_06_11{/gallery}