Select your language

У сувязі з паступовым пагаршэннем санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце і распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19 вясной 2020 года факультэт міжнародных адносін БДУ стаў адным з першых факультэтаў навучальных устаноў у Беларусі, якія адаптаваліся да сітуацыі, што склалася, і якія знайшлі спосаб забяспечыць бяспеку студэнтаў, не паставіўшы пад пагрозу якасць адукацыі.

Яшчэ да гэтага ва ўніверсітэце была распрацавана і актыўна выкарыстоўвалася ўласная платформа дыстанцыйнага навучання, заснаваная на віртуальным навучальным асяроддзі Moodle. Дадзеная платформа дазваляе выкладчыкам праводзіць заняткі ў розных формах, ствараць інтэрактыўныя заданні, а таксама эфектыўна ацэньваць веды студэнтаў з дапамогай разнастайных відаў кантролю. Са з'яўленнем такой неабходнасці выкарыстанне платформы пашырылася і на яе аснову быў пераведзены адукацыйны працэс.

Пераход на дыстанцыйнае навучанне стаў выклікам і для студэнтаў, і для выкладчыкаў, і для адміністрацыі ўніверсітэта. Аднак дзякуючы высокаму ўзроўню прафесіяналізма, суладнай працы і ўзаемнай падтрымцы, гэты семестр быў напоўнены не толькі прадуктыўнай вучобай, але і навуковымі канферэнцыямі і дэбатамі ў новым фармаце, сустрэчамі з цікавымі людзьмі, пастаянным самаразвіццём.

Мы жывем у цікавы час і шмат чаму вучымся. Калі зараз чагосьці не хапае, то гэта мы будзем больш шанаваць, калі ўсё выправіцца. Калі чагосьці з лішкам, то толькі больш трывала замацуюцца новыя навыкі, тым радасней будзе, калі лішак скончыцца.

Студэнты факультэта міжнародных адносін дзякуюць прафесарска-выкладчыцкаму складу, адміністрацыі факультэта і прафесару Шадурскаму В. Г. за магчымасць плённай вучобы і паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці факультэта нават у такія складаныя перыяды!

Іван Юрэвіч, 2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права" 

{gallery}2020/2020_06_16{/gallery}