У рамках дысцыпліны "Лічбавая эканоміка" студэнтам 3 курса факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» прадставілася магчымасць сустрэцца анлайн з экспертамі ў розных галінах, звязаных з лічбавай трансфармацыяй эканомікі.
Практычны анлайн-занятак ад нашага эксперта па аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў Алены Антонавай на CRM «Бітрыкс 24» – платформе, якую кампаніі паспяхова выкарыстоўваюць для вырашэння кіраўніцкіх, камунікацыйных, маркетынгавых задач.
Прайшоў анлайн-занятак з намеснікам дырэктара Фінансавай Кампаніі Форэкс Клуб Валерыям Палхоўскім. Валерый Іванавіч спецыялізуецца ў аналізе сітуацыі ў сусветнай эканоміцы і эканоміцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў тэхнічным аналізе асноўных фінансавых рынкаў.
Анлайн-занятак з заснавальнікам «Rozum Robotics» Віктарам Хаменкам быў прысвечаны аналізу сусветнага рынку прамысловых робатаў і кобатаў, змен на рынку працы ў лічбавай эканоміцы.
Кампанія «Rozum Robotics» — рэзідэнт ПВТ, займаецца распрацоўкай і вытворчасцю калабаратыўных робатаў на базе ўласных кампанентаў: бяскорпусных рухавікоў і серваматораў. Мае ўласную зборачную вытворчасць. Прадукцыя кампаніі экспартуецца ў ЗША, краіны ЕС, Расійскую Федэрацыю. Калабаратыўныя робаты Rozum Robotics выкарыстоўваюцца ў аўтаматызацыі вытворчасці, навуковых даследаванняў, а таксама ў індустрыі забаў.
Лекцыя і анлайн-семінар ад нашага эксперта па крыптавалютам Сяргея Чарняўскага кампанія «Crypto Home».
Завяршыў цыкл сустрэч эксперт Асацыяцыі «Кібер Індустрыі» Віталь Спесіўцаў.
Асацыяцыя «Кібер Індустрыя» — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем арганізацый, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць у розных галінах народнай гаспадаркі (прамысловай, банкаўскай, IT і інш.), створаная з мэтай аператыўнага вырашэння задач у сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнэсу ў гэтай сферы.
Дэканат, кафедра міжнародных эканамічных адносін і студэнты выказваюць падзяку экспертам за супрацоўніцтва!
{gallery}2020/2020_06_01{/gallery}