28 мая 2020 года адбылася анлайн-канферэнцыя выкладчыкаў і студэнтаў ФМА з Дырэктарам Інстытута ім. Гётэ ў Мінску Якабам Рачакам. Відэаканферэнцыя прайшла на нямецкай мове, што стала выдатнай падставай для студэнтаў папрактыкаваць свае навыкі валодання нямецкай мовай у зносінах з носьбітам мовы. Лекцыя сабрала вялікую колькасць студэнтаў і выкладчыкаў (72 чалавекі), што сведчыць аб зацікаўленасці супрацоўнікаў і студэнтаў ФМА ў вывучэнні нямецкай мовы і культуры краіны вывучаемай мовы.
Тэма сустрэчы – "Kultur auf Distanz. Die Kulturlandschaft Deutschlands in Zeiten von Covid19" (Культура на адлегласці. Культурны ландшафт Германіі падчас пандэміі).
Якаб Рачак пачаў сваю прэзентацыю з найбольш значных аб'ектаў культурнай спадчыны Германіі (Эльбская філармонія ў Гамбургу, група «Rammstein», Кёльнскі сабор, Брадэнбургскія вароты, Рэйхстаг ў Берліне, мастацкі музей у Берліне, Вугальная шахта ў Бохуме, свята піва «Oktoberfest» і інш .).
Лектар распавёў і пра тое, як фарміруецца культурная палітыка ФРГ. Прывёў статыстыку па культурным установам Германіі, распавёў, што цікавіць жыхароў Германіі ў гэтай сферы. Спадар Рачак працягнуў свае выступленне прыкладамі таго, як урад ФРГ спрабуе падтрымліваць цікавасць немцаў да культурнай асветы падчас пандэміі каранавіруса, прапаноўваючы анлайн-прылады: анлайн-тэатры, анлайн-фэсты, канцэрты ў Instagram, бясплатныя трансляцыі канцэртаў Берлінскай філармоніі і інш.
У заключэнне прэзентацыі наш госць прадставіў слухачам відэа YouTube, дзе паказана, як нямецкія мастакі і артысты спраўляюцца з наступствамі каранавіруса, знаходзячыся на сацыяльным дыстанцыяванні.
Студэнтам і выкладчыкам была прадастаўлена магчымасць задаць спадару Рачаку цікавячыя іх пытанні.
У асноўным пытанні тычыліся наступных аспектаў: як Германія спраўляецца з наступствамі каранавіруса (Covid19), як пандэмія ўплывае на працэсы развіцця культурнага жыцця ў краіне і кансалідацыі ўнутры Еўрапейскага Саюза увогуле.
Хацелася б падкрэсліць уменне лектара ўстанаўліваць кантакт з аўдыторыяй, зацікавіць слухачоў тэмай.
Выказваем шчырую падзяку дэкану факультэта міжнародных адносін БДУ Віктару Шадурскаму за ініцыятыву правядзення сустрэчы з ганаровым госцем, а таксама Дырэктару Інстытута Гётэ ў Мінску Якабу Рачаку за яго інфарматыўную і цікавую прэзентацыю, за асабістую адкрытасць і добразычлівасць.
Вялікі дзякуй! VIELEN DANK!
Кірыл Курылаў, студэнт 3-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
{gallery}2020/2020_05_28{/gallery}