Select your language

У перыяд з 18 па 22 мая ў рамках работы гуртка па сямейным праве «Сямейнае права: ад тэорыі да практыкі" (кіраўнік кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ананіч Святлана Міхайлаўна) адбылося пяць пасяджэнняў, на якіх студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" абмяркоўвалі актуальныя пытанні сямейнага права і параўнальныя аспекты прававога рэгулявання сямейных адносін у Рэспубліцы Беларусь і іншых дзяржавах па наступных тэмах:

«Пазбаўленне бацькоўскіх правоў: прававое рэгуляванне ў Казахстане, Латвіі, Францыі, Германіі, ЗША» (панядзелак 18 мая);

«Усынаўленне: вопыт прававога рэгулявання ў замежным заканадаўстве (Узбекістан, КНР, Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Францыя)» (аўторак 19 мая);

«Шлюбны дагавор у ЗША, Германіі, Аўстраліі, ААЭ» (серада 20 мая);

«Маёмасныя праваадносіны мужа і жонкі ў Германіі, Францыі, Іспаніі, Украіне, КНР, ЗША» (чацвер 21 мая);

«Заключэнне шлюбу: вопыт прававога рэгулявання ў Італіі, Францыі, Аўстрыі, Казахстане, Украіне, ААЭ» (пятніца 22 мая). 

{gallery}2020/2020_05_22{/gallery}